Лі Кэцян заклікаў прыкласці намаганні для рэформы, адкрытасці і народнага дабрабыту
  2018-03-07 11:26:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян заклікаў прыкласці вялікія намаганні па прасоўванні рэформы і адкрытасці, садзейнічанні інавацыі, забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця і паляпшэнні народнага дабрабыту.

Лі Кэцян падкрэсліў, што неабходна планамерна весці працу ў такіх аспектах, як стабільны рост, рэформа, урэгуляванне структуры, паляпшэнне народнага дабрабыту і прадухіленне рызык, кіруючыся ідэямі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі.

Ён сказаў, што ў рамках 40-й гадавіны правядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці мясцовыя ўрады павінны не толькі поўнасцю ажыццяўляць палітычныя ўстаноўкі краіны адносна рэформы, але і прымаць больш эфектыўныя меры па стварэнні спрыяльных умоў для вядзення бізнесу ў інтарэсах прадпрыемстваў і грамадскасці.

Лі Кэцян таксама запатрабаваў ад мясцовых урадаў прыкласці больш намаганняў па забеспячэнні і паляпшэнні дабрабыту народа. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040