Член ПК Палітбюро ЦК КПК Ван Ян і член ПК Палітбюро ЦК КПК Ван Хунін 6 сакавіка ўдзельнічалі ў панэльных дыскусіях у рамках 1-й сесіі УК НПКСК 13-га склікання і 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.
На аб'яднаным сходзе з удзелам членаў УК НПКСК з прадстаўнікоў нацменшасцей Ван Ян заклікаў выконваць важныя задачы ў нацыянальных рэгіёнах у ходзе дасягнення вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства, зрабіць усё магчымае для барацьбы ў рамках адраснай ліквідацыі беднасці, прыняць розныя меры па ахове навакольнага асяроддзя і нарошчваць абмены паміж прадстаўнікамі ўсіх нацыянальнасцей краіны.
Ван Хунін у панэльных дыскусіях з удзелам дэпутатаў УСНП з САР Сянган і САР Аамэнь адзначыў неабходнасць цалкам і выразна ажыццяўляць курс "адна дзяржава – два лады" і дзейнічаць у строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй КНР і асноўнымі законамі КНР аб САР Сянган і САР Аамэнь. - Р -