Кітай зрабіў выпуск аблігацый адзіным законным спосабам для пазыковага фінансавання мясцовых урадаў краіны, каб пазбегнуць сістэмных фінансавых рызык. Пра гэта заявіў у сераду міністр фінансаў Сяа Цзе.
Любыя іншыя меры для прыцягнення пазыковых сродкаў будуць лічыцца незаконнымі, адзначыў міністр на прэс-канферэнцыі, арганізаванай на палях штогадовай сесіі УСНП. Паводле яго звестак, у бягучым годзе на мясцовым узроўні плануецца выпуск мэтавых аблігацый на суму 1,35 трлн юаняў, што на 550 млрд юаняў больш, чым у мінулым годзе. - Р -