Кітай атрымаў заказы на куплю 815 авіялайнераў айчыннай вытворчасці С919
  2018-03-07 17:35:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да цяперашняга часу Кітай атрымаў 815 заказаў на пасажырскі авіялайнер С919 айчыннай вытворчасці ад 28 унутраных і замежных кліентаў, паведаміў у аўторак дэпутат УСНП ад Шанхая, галоўны канструктар самалёта У Гуанхуэй ў рамках 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.

Кітайская карпарацыя камерцыйных самалётаў робіць усё магчымае, каб паскорыць распрацоўку і вытворчасць С919. Акрамя таго, сёлета плануецца распрацоўка і вытворчасць 15 пасажырскіх самалётаў ARJ21, праінфармаваў У Гуанхуэй.

Да канца 2018 года запланаваны першы палёт трэцяга самалёта С919. З гэтага года ў паветра будзе падымацца яшчэ большая колькасць буйных авіялайнераў айчыннай вытворчасці, паведаміў У Гуанхуэй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040