Дзяржсавет КНР: Кітай дамогся велізарнага поспеху ў ліквідацыі беднасці
  2018-03-08 08:51:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За апошнія 5 гадоў колькасць маламаёмаснага насельніцтва ў Кітаі скарацілася на 68 млн 530 тыс. чалавек, што з'яўляецца найбольш прыкметным поспехам за ўсю гісторыю працы па ліквідацыі беднасці, паведаміў загадчык канцылярыяй кіруючай групы Дзяржсавета КНР па ліквідацыі беднасці і развіцці Лю Юнфу 7 сакавіка ў Пекіне на прэс-канферэнцыі.

Паводле яго слоў, да канца 2012 года ў Кітаі налічвалася каля 99 млн маламаёмасных, да канца 2017 года гэты паказчык склаў каля 30 млн. За апошнія два гады колькасць паветаў, якія жывуць за мяжой беднасці, скарацілася на 150, сярэдні рост даходаў сялян у бедных раёнах краіны апынуўся на 2,5% вышэй агульнанацыянальнага сярэдняга росту даходаў сялян, што з'яўляецца найбольш прыкметным поспехам за ўсю гісторыю дзейнасці па ліквідацыі беднасці.

Згодна з праграмай, да 2020 года ў краіне плануецца цалкам ліквідаваць беднасць у сельскай мясцовасці згодна з дзеючымі нормамі, Кітай поўны рашучасці атрымаць перамогу ў нялёгкай барацьбе з беднасцю, заявіў Лю Юнфу. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040