Сі Цзіньпін 7 сакавіка прыняў удзел у панэльнай дыскусіі з дэпутатамі ад правінцыі Гуандун на 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання. Ён заклікаў кіраўніцтва правінцыі распачаць больш эфектыўныя меры для прасоўвання ўсебаковай адкрытасці, паскорыць развіццё адкрытай эканомікі на больш высокім узроўні, прыняць актыўны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» і ажыццявіць праграму развіцця рэгіёна Гуандун-Сянган-Аамэнь.
Сі Цзіньпін абмяняўся меркаваннямі з дэпутатамі і сказаў: «Развіццё – самая галоўная задача, кадры – самы важны рэсурс, інавацыі – асноўная рухаючая сіла. Паспяховае развіццё Кітая залежыць ад бесперапынных інавацый».
Разам з тым, Сі Цзіньпін выказаў больш высокія патрабаванні ў дачыненні да развіцця правінцыі Гуандун у новую эпоху: «Неабходна ўсебакова прасоўваць інавацыі, павышаць эфектыўнасць выкарыстання рэсурсаў, паляпшаць прывабнасць і канкурэнтаздольнасць асяроддзя развіцця і павышаць узровень зялёнага развіцця». - Р -