Дэпутаты УСНП абмяркоўваюць праект паправак да Канстытуцыі КНР
  2018-03-09 09:32:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

7 сакавіка дэпутаты Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП) 13-га склікання пачалі абмяркоўваць тэкст праекта паправак да канстытуцыі Кітая, які быў абнародаваны ЦК КПК у канцы лютага.

Як паведаміў на днях афіцыйны прадстаўнік 1-сесіі УСНП 13-га склікання Чжан Есуй, галасаванне па праекце паправак будзе праведзена 11 сакавіка ў межах сесіі.

Падчас абмеркавання дэпутаты згадалі, што ў апошнія гады шмат змянілася ў партыйным і дзяржаўным жыцці краіны. Важныя тэарэтычныя дасягненні, прынцыпы і палітычныя ўстаноўкі, ухваленыя на 19-м з'ездзе КПК, асабліва ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху павінны быць унесены ў Асноўны закон.

Як стала вядома, у тэкст Канстытуцыі будуць унесены тэарэтычныя палажэнні Сі Цзіньпіна аб новай эпосе развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Таксама будзе дапоўнены артыкул аб дзяржаўных органах пунктам аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта па наглядзе, які стане галоўным антыкарупцыйным органам краіны.

Акрамя таго, члены ЦК КПК прапанавалі ўнесці "працу над будаўніцтвам супольнасці адзінага лёсу чалавецтва" у асноўны закон дзяржавы, а таксама думку, якая падкрэслівае кіруючую ролю партыі. "Кіруючая роля КПК з'яўляецца вызначальнай характарыстыкай сацыялізму з кітайскай спецыфікай", - адзначаецца ў сказе. Акрамя таго, у ЦК КПК вырашылі змяніць у Канстытуцыі палажэнне аб тым, што старшыня і намеснік старшыні КНР "могуць займаць пасаду не больш за два тэрміны запар".

Выступаючы на дыскусіі, дэпутат УСНП, старшыня Асацыяцыі жанчын у павеце Сунань горада Чжан'е ў правінцыі Ганьсу спадарыня Ян Хайжун сказала наступнае:

"Унясенне паправак у Канстытуцыю забяспечыць будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства і больш шчаслівае жыццё для насельніцтва краіны".

Дэпутат УСНП, член Заканадаўчага савета ААР Сянган Ма Фэнго распавядае:

"Дадатак і змяненне Канстытуцыі, у прыватнасці ўключэнне ў яе ідэалогіі Сі Цзіньпіна аб будаўніцтве сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў новую эпоху, мае важнае практычнае значэнне для паспяховага ажыццяўлення доўгатэрміновай стратэгіі развіцця краіны, а таксама мае важнае значэнне для далейшага ўкаранення канцэпцыі «адна дзяржавы, два лады» у Сянгане".

Дзеючая Канстытуцыя КНР была прынята ў снежні 1982 года на 5-й сесіі УСНП 5-га склікання. Затым у яе ўносіліся папраўкі ў 1988, 1993 годзе, 1999 і 2004 гадах.

Заставацца доўгі час жыццяздольнай Канстытуцыя можа толькі тады, калі яна пастаянна адаптуецца да абстаноўкі ў краіне, што змяняецца, акумулюе назапашаны новы вопыт, пацвярджае новыя дасягненні і рэагуе на гэта прыняццем новых рашэнняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040