Сі Цзіньпін заклікаў добрасумленна рэалізаваць стратэгію ўздыму вёскі
  2018-03-09 13:19:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стратэгія ўздыму вёскі з'яўляецца першачарговай задачай у рабоце ўрада, якая тычыцца сельскай гаспадаркі, сельскіх раёнаў і сельскага насельніцтва. Пра гэта заявіў у чацвер старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Мясцовыя ўлады павінны глыбока разумець важнасць і неабходнасць дадзенай стратэгіі і добрасумленна яе рэалізаваць, падкрэсліў Сі Цзіньпін падчас удзелу ў панэльнай дыскусіі з дэпутатамі УСНП ад правінцыі Шаньдун у рамках 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.

Ад узроўню развіцця сельскай гаспадаркі, якасці навакольнага асяроддзя сельскай мясцовасці і ўзроўню даходаў сельскага насельніцтва залежыць якасць усебаковага сярэднезаможнага грамадства і якасць сацыялістычнай мадэрнізацыі, адзначыў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040