Кітай пакуль не спяшаецца развіваць сферу лічбавай валюты. Пра гэта заявіў у пятніцу кіраўнік Народнага банка Кітая Чжоу Сяачуань.
Развіццё сферы лічбавай валюты павінна быць узважаным прагрэсам і пазбегнуць празмернай спекуляцыі, падкрэсліў Чжоу Сяачуань на прэс-канферэнцыі, якая прайшла на палях штогадовай сесіі УСНП.
Ён таксама адзначыў, што фінансавы сектар краіны павінен засяродзіцца на абслугоўванні рэальнага сектара эканомікі. - Р -