Генеральны пракурор Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР выступіў з дакладам аб рабоце ВНП
  2018-03-10 13:58:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны пракурор Вярхоўнай народнай пракуратуры (ВНП) КНР Цаа Цзяньмінь у пятніцу выступіў з дакладам аб рабоце ВНП на другім пленарным пасяджэнні ў рамках 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.

Рэтраспектыўна ацэньваючы працу ВНП за апошняе пяцігоддзе, Цаа Цзяньмінь адзначыў дасягнутыя вынікі ў сферах стварэння "спакойнага Кітая", цвёрдай і нязменнай рэалізацыі новай канцэпцыі развіцця, настойлівага выканання задач - "біць тыграў і мух" і "паляваць на ліс", усебаковага ўзмацнення прававога нагляду за судаводствам, паскоранага прасоўвання наперад рэформаў сістэмы юстыцыі, падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў і свядомага прыняцця кантролю з боку народа.

Цаа Цзяньмінь заявіў, што у 2018 годзе трэба будзе паглыблена вывучыць і ажыццявіць ідэі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі, рашуча абараняць палітычную бяспеку дзяржавы і сацыяльную стабільнасць, забяспечыць прававымі гарантыямі ўстойлівае і здаровае сацыяльна-эканамічнае развіццё ў новую эпоху, умацаваць палітычную непахіснасць у паглыбленні рэформаў, а таксама ўзмацніць падрыхтоўку кадраў для новай эпохі і ажыццявіць строгае кіраванне пракурорамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040