У першыя два месяцы 2018 года быў адзначаны двухзначны рост даходаў ад гаспадарчай дзейнасці і прыбытку кітайскіх дзяржпрадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання, паведаміў у суботу старшыня Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР Сяа Яцін.
На прэс-канферэнцыі ў рамках 1-й сесіі УСНП 13-га склікання ён сказаў, што ў студзені-лютым прыбытак дзяржпрадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання дасягнуў 206,67 млрд юаняў /каля 32,63 млрд. долараў/, павялічыўшыся на 22,6 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.
Паводле яго слоў, у першыя два месяцы іх сукупны даход вырас на 10,9 працэнта ў гадавым вылічэнні да 4,1 трлн юаней. -0-