Дэпутаты УСНП у нядзелю адобрылі ўнясенне ў Канстытуцыю КНР палажэння аб тым, што "кіраўніцтва з боку КПК з'яўляецца сутнаснай асаблівасцю сацыялізму з кітайскай спецыфікай".
Канстытуцыя краіны заўсёды была дакладнай і паслядоўнай у дачыненні да кіруючай ролі КПК. Уключэнне новага палажэння ў Канстытуцыю ўзмацняе, паглыбляе і пашырае гэты прынцып, заявіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай ўнясенню паправак у Канстытуцыю краіны, кіраўнік Камісіі па пытаннях заканадаўства ПК УСНП Шэнь Чуньяа.
Гэтая папраўка адлюстравала фундаментальную, усеабдымную і сучасную сутнасць кіраўніцтва КПК, адзначыў ён.
Партыя ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва работай ва ўсіх сферах і ва ўсіх частках краіны, падкрэсліў ён.