Кітайскія дэпутаты ў нядзелю на трэцім пленарным пасяджэнні 1-й сесіі УСНП 13-га склікання шляхам галасавання ўхвалілі папраўкі да Канстытуцыі краіны.
Заканадаўцы на сесіі пагадзіліся з тым, што ўнясенне паправак у Канстытуцыю, якія адпавядюць чаканням КПК і народа і ўхваляюцца ў самой партыі, мае гістарычнае значэнне для забеспячэння росквіту і трывалай бяспекі партыі і краіны.
Праект паправак у панядзелак быў прадстаўлены на разгляд на першай сесіі УСНП 13-га склікання.
Перагляд часткі Канстытуцыі з'яўляецца важным рашэннем, прынятым ЦК КПК з агульнай стратэгічнай вышыні няўхільнага ажыццяўлення і развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі, заявіў генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін падчас удзелу ў групавым абмеркаванні дэлегацыі правінцыі Гуандун.
Змены ў асноўны закон краіны ўносяцца ўпершыню за апошнія 14 гадоў. Першая Канстытуцыя КНР была прынята ў 1954 годзе. Дзеючая Канстытуцыя набыла сілу ў 1982 годзе і зведала змены ў 1988, 1993, 1999 і 2004 гадах.
З 1988 па 1999 г. у Канстытуцыю былі ўнесены папраўкі, якія датычацца рэформы правоў землекарыстання, прававога статусу прыватнай эканомікі, была ўключана тэорыя будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай, фраза "планавая эканоміка" была заменена фразай "сацыялістычная рынкавая эканоміка", была ўпісана тэорыя Дэн Сяапіна .
Папярэднія змены, унесеныя ў 2004 годзе, былі накіраваны на абарону прыватнай уласнасці і правоў чалавека, у Канстытуцыі былі замацаваны важныя ідэі "трайнога прадстаўніцтва".
Канстытуцыя КНР развівалася разам з народнай практыкай будаўніцтва сацыялізму з кітайскай спецыфікай пад кіраўніцтвам КПК, указаў прарэктар Кітайскага палітыка-юрыдычнага ўніверсітэта Лі Шучжун. "Папраўкі адаптуюць Канстытуцыю ў адпаведнасці з духам часу шляхам уключэння новых дасягненняў, вопыту і патрабаванняў да развіцця партыі і краіны, паколькі сацыялізм з кітайскай спецыфікай уступіў у новую эпоху", – адзначыў ён.
Канстытуцыйныя змены прапануюцца або ПК УСНП, або больш чым адной пятай усіх дэпутатаў УСНП. Затым патрабуецца ўхваленне большасці дэпутатаў УСНП падчас штогадовай сесіі. - Р -