Факты паказваюць, што Кітай па-ранейшаму застаецца прывабным для замежных інвестараў. Пра гэта заявіў у нядзелю міністр камерцыі КНР Чжун Шань на прэс-канферэнцыі ў рамках 1-й сесіі УСНП 13-га склікання. Міністр адзначыў, што Кітай няўхільна павышае ступень адкрытасці знешняму свету, пашырае доступ на айчынны рынак і надае больш увагі абароне правоў інтэлектуальнай уласнасці.
Спасылаючыся на даклад Сусветнага банка, Чжун Шань паведаміў, што ў мінулай пяцігодцы Кітай падняўся на 18 пазіцый у рэйтынгу ступені зручнасці для вядзення бізнесу. У 2017 годзе Кітай прыцягнуў рэкордную ў гісторыі краіны суму замежных інвестыцый – 136,3 млрд долараў ЗША, заняўшы другое месца ў свеце па гэтым паказчыку.
Чжун Шань сказаў, што для захавання інвестыцыйнай прывабнасці Кітай гатовы засяродзіць намаганні на паглыбленні рэформы кіраўніцкай сістэмы, спрашчэнні працэдур інвесціравання, стварэнні платформаў адкрытасці, ператварэнні заходніх раёнаў краіны ў пярэдні фронт адкрытасці пры павышэнні ступені адкрытасці ўсходніх раёнаў і садзейнічанні адкрытасці і развіццю цэнтральных раёнаў.
Паводле яго слоў, Кітаю трэба будзе пашырыць доступ на свой рынак. Пры гэтым ён выканае абяцанні адносна адкрытасці фінансавага рынку, будзе прасоўваць усебаковае адкрыццё звычайнай апрацоўчай прамысловасці, павышаць ступень адкрытасці такіх сфер, як тэлекамунікацыі, ахова здароўя, адукацыя, догляд састарэлых і вытворчасць аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. - Р -