Кітай у аўторак абвясціў шырокі план рэформы, закліканы палепшыць структуру ўрада і зрабіць яго больш эфектыўным і сэрвісна-арыентаваным.
План рэформы структуры Дзяржсавета вынесены на разгляд на першай сесіі УСНП 13-га склікання. Згодна з планам, пасля рэфармавання ў складзе Дзяржсавета КНР будуць 26 міністэрстваў і камітэтаў. Новымі сярод іх стануць Міністэрства прыродных рэсурсаў, Міністэрства па справах ветэранаў і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі.
Пры Дзяржсавеце таксама плануецца стварыць шэраг новых упраўленняў, у пераліку якіх – агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця і дзяржаўнае іміграцыйнае ўпраўленне. Чакаецца, што падобных адзінак на міністэрскім і субміністэрскім узроўнях будзе, адпаведна, на восем і сем менш, чым зараз.
Гэта рэформа, накіраваная на прасоўванне інстытуцыйнай рэструктурызацыі ў ключавых сферах, як адзначаецца, умацуе ўрадавыя функцыі па эканамічным кіраванні, кантролі рынку, сацыяльным кіраванні, грамадскім абслугоўванні, ахове экалогіі і навакольнага асяроддзя. - Р -