Кітай збіраецца стварыць міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі
  2018-03-13 14:01:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі будзе заснавана міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі для прадухілення і ліквідацыі сур'ёзных і буйных рызык і паляпшэння работы па аказанні дапамогі пры бедствах. Пра гэта адзначаецца ў плане рэформаў структур Дзяржсавета КНР, які прадстаўлены ў аўторак на разгляд 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.

Новае міністэрства зоймецца складаннем і ажыццяўленнем планаў кіравання надзвычайнымі сітуацыямі і арганізацыяй работы па выратаванні людзей і аказанні дапамогі пры стыхійных бедствах і аварыях на вытворчасці.

Яно таксама будзе курыраваць сферу бяспекі на вытворчасці, прадухіленне і кантроль над пажарамі, паводкамі, засухай і бедствамі геалагічнага характару.

З новым міністэрствам будуць афіляваныя Дзяржаўнае сейсмалагічнае упраўленне і Дзяржаўнае упраўленненне кантролю за бяспекай вытворчасці на вугальных шахтах, а Дзяржаўнае упраўленне па кантролі за бяспекай на вытворчасці будзе скасавана.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040