Кітай плануе заснаваць агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця
  2018-03-13 16:12:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай плануе заснаваць агенцтва па супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага развіцця.

Гэты крок накіраваны на тое, каб у поўнай меры выявіць ролю знешняй дапамогі ў якасці аднаго з ключавых сродкаў дыпламатыі вялікай дзяржавы, стымуляваць стратэгічнае планаванне і каардынацыю ў галіне знешняй дапамогі, а таксама лепш абслугоўваць агульны план замежнай палітыкі краіны і ініцыятыву "Пояс і шлях" .

Новая структура будзе адказваць за распрацоўку стратэгічных курсаў, планаў і палітычных установак адносна знешняй дапамогі, каардынацыю і вылучэнне прапаноў па важных пытаннях, якія датычацца знешняй дапамогі, прасоўванне рэформ у галіне сродкаў аказання дапамогі, а таксама кантроль і ацэнку выканання распрацаваных планаў па знешняй дапамозе.

План аб заснаванні названага агенцтва вылучаны ў рамках рэформаў структур Дзяржсавета КНР і будзе прадстаўлены на зацвярджэнне на першай сесіі УСНП 13-га склікання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040