Кітай гатовы заснаваць міністэрства экалагічнага асяроддзя ў мэтах узмацнення аховы навакольнага асяроддзя. Пра гэта гаворыцца ў плане рэформаў структур Дзяржсавета КНР, прадстаўленым на разгляд на 1-й сесіі УСНП 13-га склікання ў аўторак.
Новае міністэрства будзе адказваць за распрацоўку і выкананне палітычных мер, планаў і стандартаў адносна экалагічнага асяроддзя, вядзенне маніторынгу экалагічнага асяроддзя і прававыканання ў названай галіне.
Яно таксама будзе адказваць за кантроль над забруджваннем навакольнага асяроддзя, ядзерную і радыяцыйную бяспеку, будзе арганізовываць інспекцыі цэнтральных улад па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.
Дзеючае Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя будзе скасавана.