Кітай створыць дзяржаўнае ўпраўленне па справах іміграцыі
  2018-03-14 09:11:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай плануе заснаваць дзяржаўнае ўпраўленне па справах іміграцыі пры Міністэрстве грамадскай бяспекі. Пра гэта гаворыцца ў плане рэформаў структур Дзяржсавета КНР.

Па меры ўмацавання комплекснай дзяржаўнай сілы пастаянна расце колькасць замежнікаў, якія працуюць і пражываюць на тэрыторыі Кітая, што прад'яўляе новыя патрабаванні да іміграцыйных паслуг.

Упраўленне, якое прапануецца стварыць, будзе адказваць за каардынацыю і фармуляванне іміграцыйнай палітыкі і яе рэалізацыю, пагранічны кантроль, рэгуляванне знаходжання замежнікаў, кіраванне па пытаннях бежанцаў і грамадзянства, кіраўніцтва каардынацыяй кіравання замежнікамі, якія незаконна ўязджаюць, знаходзяцца або працуюць у Кітаі, а таксама рэпатрыяцыю нелегальных імігрантаў.

Упраўленне будзе таксама даваць паслугі па выездзе кітайскіх грамадзян за мяжу і ўезду ў краіну па асабістых справах, удзельнічаць у міжнародным супрацоўніцтве ў сферы іміграцыі і інш. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040