Кітайскі тэлескоп FAST выявіў 11 пульсараў
  2018-03-14 09:52:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі радыётэлескоп FAST, усталяваны ў правінцыі Гуйчжоу на паўднёвым захадзе Кітая, з моманту пачатку працы ў верасні 2016 года выявіў 51 кандыдата ў пульсары, 11 з іх былі інтэнсіфікаваны як новыя пульсары. Пра гэта паведамілі інфармагенцтву Сіньхуа ў Дзяржаўнай астранамічнай абсерваторыі Кітая / ДААК /.

Па словах суразмоўцы агенцтва, у цяперашні час праца па наладзе тэлескопа ідзе добра. FAST здольны здзяйсняць дрэйфовае сканаванне праз кожныя дваццаць дзён.

FAST, несумненна, знойдзе яшчэ больш кандыдатаў у пульсары, што дапаможа астрафізікам паглыбіць сістэматычнае расследаванне космасу, адзначыў навуковы супрацоўнік ДААК Ван Пэй.

FAST / Five hundred meter Aperture Spherical Telescopе / размешчаны ў натуральным карставым паглыбленні ў горным раёне ў правінцыі Гуйчжоу. Па памеры апертуры і адчувальнасці прыёмнай прылады FAST не мае аналагаў у свеце. Апертура дыяметрам 500 м складаецца з 4450 адбівальнікаў і займае плошчу, роўную плошчы 30 футбольных палёў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040