На 4-м пленарным пасяджэнні 1-й сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая /УК НПКСК/ 13-га склікання член ПК Палітбюро ЦК КПК Ван Ян быў абраны старшынёй УК НПКСК 13-га склікання. Больш за 2100 членаў УК НПКСК на пасяджэнні таксама абралі 24 намеснікаў старшыні УК НПКСК 13-га склікання.
Ся Баалун быў абраны адказным сакратаром УК НПКСК. На пленарным пасяджэнні былі таксама выбраны 300 членаў Бюро УК НПКСК.
4-е пленарнае пасяджэнне 1-й сесіі УК НПКСК 13-га склікання, якое пачалося ў 15:00 у Доме народных сходаў, вёў Чжан Цінлі. На ім прысутнічалі 2144 з 2158 членаў УК НПКСК.
Сярэдні ўзрост новаабраных старшыні і намеснікаў старшыні УК НПКСК 13-га склікання складае 64 гады. У спіс намеснікаў старшыні ўвайшлі 11 сябраў Кампартыі Кітая і 13 асобаў, якія не з'яўляюцца членамі КПК.
Сярэдні ўзрост новаабраных членаў Бюро УК НПКСК - 59,3 года. 195 з іх не з'яўляюцца членамі Кампартыі Кітая.