У Пекіне завяршылася 1-я сесія УК НПКСК 13-га склікання
  2018-03-16 15:04:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выканаўшы ўсе пункты парадку дня, 1-я сесія Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13-га склікання завяршылася ў чацвер у Доме народных сходаў у Пекіне.

Сесія заклікала ўсіх членаў НПКСК цесна згуртавацца вакол ЦК КПК, ядром якога з'яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, кіруючыся ідэямі Сі Цзіньпіна пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі, прыкладаць сумесныя намаганні да поўнай пабудовы сярэднезаможнага грамадства, дасягнення вялікай перамогі сацыялізму з кітайскай спецыфікай у новую эпоху і рэалізацыі кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

Заключнае пасяджэнне сесіі вёў член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, старшыня УК НПКСК Ван Ян. На ім прысутнічалі Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Чжан Дэцзян, Юй Чжэншэн, Чжан Гаалі, Лі Чжаньшу, Ван Хунін, Чжаа Лэцзі і Хань Чжэн.

На заключным пасяджэнні была прынята рэзалюцыя па дакладзе аб працы Бюро УК НПКСК, рэзалюцыя па папраўках да Статуту НПКСК, даклад аб выніках праверкі ўнесеных на сесіі прапаноў і палітычная рэзалюцыя па выніках сесіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040