У Пекіне ў чацвер адкрылася 1-я сесія Бюро Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 13-га склікання. На ёй прысутнічаў старшыня УК НПКСК Ван Ян. На сесіі былі заслуханыя тлумачэнні да праекту рашэння Бюро УК НПКСК 13-га склікання аб стварэнні спецыяльных камісій, якія зрабіў намеснік старшыні і адказны сакратар УК НПКСК Ся Баалун. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам намесніка старшыні УК НПКСК Чжан Цінлі.