Лідары замежных дзяржаў горача віншуюць Сі Цзіньпіна з абраннем старшынёй КНР
  2018-03-18 12:36:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля апублікавання інфармацыі аб тым, што Сі Цзіньпін быў абраны старшынёй КНР на першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / УСНП / 13-га склікання, якая адбылася ў суботу, лідары шэрагу дзяржаў неадкладна накіравалі Сі Цзіньпіну тэлеграмы, выказваючы свае гарачыя віншаванні.

Сардэчна павіншаваўшы Сі Цзіньпіна з выбраннем старшынёй КНР і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета / ЦВС / КНР, старшыня Камітэта па дзяржаўных справах КНДР Кім Чэн Ын у сваёй тэлеграме пажадаў, каб кітайскі народ пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Кітая / КПК /, ядром якой з'яўляецца Сі Цзіньпін, дасягнуў яшчэ больш значных поспехаў у будаўніцтве сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў новую эпоху. Лідар КНДР выказаў упэўненасць у тым, што двухбаковыя адносіны будуць развівацца ў напрамку, які адпавядае агульным інтарэсам народаў абедзвюх краін.

Прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг у сваім пасланні выказаў перакананасць у тым, што пад мудрым кіраўніцтвам КПК, ядром якой з'яўляецца Сі Цзіньпін, Кітай несумненна стане багатай, магутнай, дэмакратычнай, цывілізаванай, гарманічнай і выдатнай сучаснай сацыялістычнай дзяржавай, працягне ўносіць свой уклад у міжнародны і рэгіянальны мір, стабільнасць і росквіт.

Па словах прэзідэнта Пакістана Мамнуна Хусэйна, абранне Сі Цзіньпіна азначае поўную перакананасць кітайскага народа ў яго выбітным кіраўніцтве. За мінулыя пяць гадоў Кітай дамогся значных поспехаў у развіцці. М. Хусейн упэўнены, што пад мудрым кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна вялікі кітайскі народ працягне рухацца наперад і ажыццявіць мэту нацыянальнага адраджэння. Пакістан і Кітай з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі па супрацоўніцтве на ўсе часы, і бакі працягнуць намаганні па ўмацаванні двухбаковых адносін на карысць народаў абедзвюх краін.

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін заявіў, што жадае Кітаю пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна, як мага раней ажыццявіць "кітайскую мару", унесці яшчэ большы ўклад у мір і развіццё краін Паўночна-Усходняй Азіі і ўсяго свету. Ён выказаў падзяку за адпраўку спецыяльнай кітайскай дэлегацыі ў РК для ўдзелу ў цырымоніі адкрыцця і закрыцця 23-й зімовай Алімпіяды ў Пхенчхане, адзначыўшы, што цяперашнія гульні сталі ўрачыстым святкаваннем міру і гармоніі на Карэйскім паўвостраве, у Паўночна-Усходняй Азіі і ва ўсім свеце. Мун Чжэ Ін гатовы разам з Сі Цзіньпінам прыкласці намаганні, каб адносіны паміж дзвюма краінамі станавіліся яшчэ больш сталымі і ўвайшлі ў новую эпоху.

Імператар Японіі Акіхіта заявіў, што ён выказвае Сі Цзіньпіну шчырыя віншаванні з нагоды выбрання старшынёй КНР, жадае яму здароўя, а нацыі - росквіту.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў, што ў гэтым годзе адзначаецца саракагоддзе заключэння Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе, а таксама саракагоддзе пачатку палітыкі рэформаў і адкрытасці ў Кітаі. За гэтыя гады Кітай дамогся дзіўных поспехаў у развіцці, а Кітай і Японія разгарнулі шырокае двухбаковае супрацоўніцтва. Ён спадзяецца, што гэты год дасць магчымасць зрабіць новы крок у бок паляпшэння кітайска-японскіх адносін, і яны выйдуць на новую ступень развіцця.

Палестынскі прэзідэнт Махмуд Абас заявіў, што паспяховае абранне Сі Цзіньпіна старшынёй КНР сведчыць аб тым, што народ Кітая і Камуністычная партыя Кітая цалкам перакананы ў мудрым кіраўніцтве і будучых грандыёзных планах. Ён верыць, што пад кіраўніцтвам старшыні Сі Цзіньпіна народ Кітая ажыццявіць вялікае адраджэнне і прасуне міжнародны мір і справядлівасць.

Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен заявіў, што на Сі Цзіньпіне як старшыні КНР ляжыць вялізная і ганаровая адказнасць. З пачатку ажыццяўлення палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай дасягнуў беспрэцэдэнтных вынікаў. Паводле яго слоў, у свеце няма іншай такой краіны, якая змагла за кароткі час ажыццявіць такое бліскучае развіццё. Ён пажадаў Кітаю пад кіраўніцтвам старшыні Сі Цзіньпіна працягваць ісці па шляху поспеху.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040