У першай палове дня 20 сакавіка, пасля закрыцця 1-й сесіі УСНП 13-га склікання, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэнецца з кітайскімі і замежнымі журналістамі і адкажа на іх пытанні.
Сустрэча адбудзецца ў Доме народных сходаў у Пекіне. Прамую трансляцыю мерапрыемства будуць весці Цэнтральная народная радыёстанцыя Кітая, Цэнтральнае тэлебачанне Кітая / CCTV /, Міжнароднае радыё Кітая і Глабальная тэлевізійная сетка Кітая, а таксама вядучыя цэнтральныя сайты навін.