Сі Цзіньпін паабяцаў і надалей быць слугой народа
  2018-03-20 12:40:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак паабяцаў працягнуць быць слугой народа.

Выступаючы з важнай прамовай на заключным пасяджэнні 1-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў /УСНП/ 13-га склікання, Сі Цзіньпін выказаў сваю шчырую падзяку за давер, аказаны яму усімі дэпутатамі УСНП і людзьмі ўсіх нацыянальнасцяў Кітая.

"Займаць высокі пост старшыні КНР - ганаровая місія і вялікая адказнасць. Я буду і надалей шчыра выконваць абавязкі, ускладзеныя на мяне Канстытуцыяй, быць верным Радзіме і лаяльным да народа, сумленна і добрасумленна выконваць свой доўг, рабіць усё, што ад мяне залежыць, старанна працаваць, быць беззапаветна адданым справе", - заявіў ён.

"Я працягну быць слугой народа, прымаць кантроль з боку народа і ніколі не падману даверу і чаканняў, ускладзеных на мяне ўсімі дэпутатамі УСНП і людзьмі ўсіх нацыянальнасцяў Кітая", - працягнуў ён.

"Усе работнікі дзяржаўных органаў, якую б высокую пасаду яны ні займалі, павінны выразна памятаць, што наша рэспубліка - Кітайская Народная Рэспубліка", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Ён заклікаў усіх работнікаў дзяржаўных органаў заўсёды ставіць народ на самае важнае месца, заўсёды ўсім сэрцам і ўсімі думкамі служыць народу, і заўсёды ўпарта працаваць дзеля інтарэсаў і шчасця народа.

Сі Цзіньпін быў аднагалосна абраны дэпутатамі УСНП старшынёй КНР у суботу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040