Кітайскі ўрад мае намер перавыканаць пастаўленую на сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў па стварэнні новых працоўных месцаў. Аб гэтым заявіў 20 сакавіка прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.
План эканамічнага развіцця на 2018 год прадугледжвае стварэнне ў КНР 11 млн працоўных месцаў. «У рэальнасці мы можам стварыць да 13 мільёнаў і больш. Вопыт мінулых гадоў паказвае, што мы можам гэта зрабіць», - адзначыў прэм'ер.
Паводле яго слоў, Кітаю трэба шмат новых працоўных месцаў. «Толькі ў гэтым годзе з вну выйдзе 8,2 млн выпускнікоў, дэмабілізуецца 1 млн вайскоўцаў – усіх іх трэба працаўладкаваць», - адзначыў прэм'ер.
Па планах уладаў, узровень беспрацоўя ў краіне ў 2018-м можа дасягнуць 4,5%. Нагадаем, што па выніках 2017 года ён знізіўся да 3,9% - гэта стала максімальна нізкім паказчыкам з 2002 года.