ЕС і Вялікабрытанія прыйшлі да адзінага меркавання па большасці палажэнняў пагаднення аб пераходным перыядзе выхаду з ЕС
  2018-03-20 15:02:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Еўрапейскі саюз /ЕС/ Вялікабрытанія сёння апублікавалі праект пагаднення аб умовах пераходнага перыяду для выхаду гэтай краіны з саюза і заявілі аб дасягненні адзінага меркавання па большасці яго палажэнняў. Пагадненне можа быць прынята на вясновым саміце ЕС.

На прэзентацыі праекта пагаднення, якая адбылася ў Брусэлі, прысутнічалі кіраўнік дэлегацыі ЕС на перамовах аб выхадзе Вялікабрытаніі з саюза Мішэль Барнье і міністр па пытаннях выхаду Вялікабрытаніі з ЕС Дэвід Дэвіс. М. Барнье паведаміў, што публікацыя дадзенага праекта з'яўляецца крокам, што мае "вырашальнае значэнне". "Мы ўжо прыйшлі да адзінага меркавання па большай частцы зместу пагаднення, але ёсць яшчэ некаторыя пытанні, якія патрабуюць далейшых кансультацый, уключаючы, напрыклад, мяжу з Ірландыяй", -- сказаў ён.

Згодна з праектам пагаднення, пераходны перыяд для выхаду Вялікабрытаніі з ЕС пачнецца з канца сакавіка 2019 года і будзе доўжыцца 21 месяц да снежня 2020 года, што менш за два гады, якія раней патрэбны былі Вялікабрытаніі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040