Назваўшы кітайскі народ "народам з вялікай марай", старшыня КНР Сі Цзіньпін выказаў сваю цвёрдую ўпэўненасць у рэалізацыі вялікага адраджэння кітайскай нацыі.
На працягу тысяч гадоў кітайскі народ жыў з марай у сэрцы і прыкладаў нястомныя намаганні для дасягнення мары, заявіў Сі Цзіньпін ў аўторак на заключным пасяджэнні 1-й сесіі УСНП 13-га склікання. Ён прывёў у прыклад гісторыі з кітайскай міфалогіі аб тым, як Паньгу стварыў свет, Нюйва адрамантавала неба, Цзінвэй засыпала мора, а Юй-гун перасунуў горы.
Рэалізацыя вялікага адраджэння кітайскай нацыі стала найвялікшай марай кітайскага народа, падкрэсліў ён.
Я веру, калі 1,3-мільярдны народ Кітая працягне развіваць гэты вялікі дух імкнення да мары, мы абавязкова зможам ажыццявіць вялікае адраджэнне кітайскай нацыі, заявіў Сі Цзіньпін.