Лі Кэцян: у 2018 годзе Кітай мае намер стварыць звыш 13 млн. новых працоўных месцаў
  2018-03-20 16:26:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай паставіў задачу стварыць у гэтым годзе больш за 13 млн. новых працоўных месцаў у гарадах, паведаміў у аўторак прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.

Задача-мінімум - забяспечыць працай 11 млн чалавек, але ўрад будзе старацца дасягнуць вялікіх мэтаў, заявіў прэм'ер на прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля заканчэння 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.

За мінулыя пяць гадоў у гарадах краіны былі працаўладкаваныя больш за 66 млн. чалавек, заявіў Лі Кэцян, дадаўшы, што пытанне занятасці заўсёды было важным не толькі для кожнай сям'і, але і для ўладаў на ўсіх узроўнях.

Па яго словах, у 2018 годзе працу ў гарадах будуць шукаць не менш за 3 млн працоўных-мігрантаў з сельскай мясцовасці. "Прадастаўленне магчымасцяў гэтым людзям знайсці стабільную працу - адказнасць ўрада", - падкрэсліў ён.

У гарадах Кітая налічваецца каля 280 млн працоўных-мігрантаў з сельскай мясцовасці, яны адыгралі важную ролю ў працэсе ўрбанізацыі краіны, адзначыў Лі Кэцян.

У гэтым годзе з вну павінны выпусціцца рэкордныя 8,2 млн. чалавек, яшчэ каля 5 млн выпускнікоў выйдуць са сцен прафесійных вучылішчаў, таксама трэба ўлічваць каля 1 млн дэмабілізаваных вайскоўцаў і рабочых, якія трапілі пад скарачэнне з-за ліквідацыі залішніх вытворчых магутнасцяў, заявіў прэм'ер.

"Нам трэба прыкласці нямала намаганняў, каб забяспечыць усіх гэтых людзей працай", - адзначыў Лі Кэцян.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040