Толькі шляхам адстойвання і развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай кітайская нацыя зможа ажыццявіць сваё вялікае адраджэнне, заявіў у аўторак старшыня КНР Сі Цзіньпін на заключным пасяджэнні 1-й сесіі УСНП 13-га склікання.
Мы маем спрыяльныя ўмовы развіцця, якія раней нават уявіць было немагчыма, аднак мы таксама стаім перад тварам мноства беспрэцэдэнтных цяжкасцяў і выклікаў, адзначыў Сі Цзіньпін.
19-ы з'езд Камуністычнай партыі Кітая намаляваў вялікую схему для дасягнення вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове сярэднезаможнага грамадства, для пачатку новага паходу да ўсебаковай пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы, а таксама для ажыццяўлення вялікага адраджэння кітайскай нацыі, нагадаў Сі Цзіньпін.
Увасабленне гэтай схемы ў жыццё - працэс, які з'яўляецца не інакш як "новым Вялікім паходам", адзначыў Сі Цзіньпін, заклікаўшы ўсю нацыю не здавольвацца дасягнутым, не імкнуцца да лёгкага і бяздзейнга жыцця і не дазваляць радасці развеяць трывогі.
Ён таксама заклікаў ўсю нацыю заставацца вернай сваёй першапачатковай мэце, ні на хвіліну не забываць аб сваёй місіі і рупліва працаваць над яе ажыццяўленнем.
Дзяржава павінна адаптавацца да новай гістарычнай эпохі развіцця, адгукнуцца на змены галоўнай супярэчнасці кітайскага грамадства, высока несці вялікі сцяг сацыялізму з кітайскай спецыфікай, а таксама ўсебакова ператвараць у жыццё дух 19-га з'езда КПК, другога і трэцяга пленумаў Цэнтральнага камітэта КПК 19-га склікання, заявіў Сі Цзіньпін.
Ён таксама падкрэсліў неабходнасць кіравацца марксізмам-ленінізмам, ідэямі Маа Цзэдуна, тэорыяй Дэн Сяапіна, важнымі ідэямі трайнога прадстаўніцтва, навуковай канцэпцыяй развіцця і ідэямі пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі.
Сі Цзіньпін заклікаў няўхільна прытрымлівацца асноўнага лейтматыву працы - паступальнага руху наперад пры падтрыманні стабільнасці, прытрымлівацца канцэпцыі развіцця, у якой народ займае цэнтральнае месца, трымаць у руках "вялікую барацьбу, вялікую праграму, вялікую справу і вялікую мару", згодна з адзіным планаваннем рэалізоўваць агульную схему будаўніцтва і ўзгоднена ажыццяўляць чатырохаспектную ўсебаковую стратэгічную канцэпцыю.