Сі Цзіньпін заклікаў да намаганняў па ператварэнні Кітая ў мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву
  2018-03-20 16:53:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак на заключным пасяджэнні 1-й сесіі УСНП 13-га склікання заклікаў накіраваць больш намаганняў на дасягненне мэты ператварэння Кітая ў багатую і магутную, дэмакратычную і цывілізаваную, гарманічную і выдатную мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву да сярэдзіны цяперашняга стагоддзя.

Сі Цзіньпін заклікаў да нарошчвання намаганняў і прыняцця больш канкрэтных мер для ўсебаковага паглыблення рэформаў і пашырэння адкрытасці знешняму свету, ажыццяўлення новай канцэпцыі развіцця, садзейнічання высакаякаснаму развіццю эканомікі і стварэння мадэрнізаванай эканамічнай сістэмы, каб лепш прадэманстраваць жыццёвую сілу сацыялістычнай рынкавай эканомікі.

Ён далей адзначыў, што трэба будзе нарошчваць намаганні і прымаць больш канкрэтныя меры для развіцця сацыялістычнай дэмакратыі, стаяць на пазіцыі арганічнага адзінства партыйнага кіраўніцтва, становішча народа як гаспадара краіны і вяршэнства закона ў дзяржаўным кіраванні, ствараць сацыялістычную прававую дзяржаву, прасоўваць мадэрнізацыю сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання, умацоўваць і развіваць самы шырокі адзіны патрыятычны фронт, каб гарантаваць больш шырокія, больш поўныя і больш сапраўдныя дэмакратычныя правы для народа.

Трэба будзе нарошчваць намаганні і прымаць больш канкрэтныя меры для паскарэння пабудовы сацыялістычнай культурнай дзяржавы, культываваць і ператвараць у жыццё асноўныя каштоўнасці сацыялізму, стымуляваць творчае ўкараненне і інавацыйнае развіццё лепшых дасягненняў кітайскай традыцыйнай культуры.

Трэба будзе нарошчваць намаганні і прымаць больш канкрэтныя меры для забеспячэння і паляпшэння народнага дабрабыту, узмацняць і абнаўляць сацыяльнае кіраванне, рашуча дамагацца перамогі над беднасцю, стымуляваць захаванне прынцыпаў сацыяльнага роўнасці і справядлівасці, пастаянна імкнуцца да новых вышынь: каб дзецям было дзе атрымліваць выхаванне, народу - дзе атрымліваць адукацыю, зарабляць на жыццё, лячыцца і жыць, каб у старасці народ жыў забяспечаным жыццём, а слабая група людзей атрымлівала дапамогу.

Трэба будзе таксама нарошчваць намаганні і прымаць больш канкрэтныя меры для развіцця экалагічнай цывілізацыі, паскараць фарміраванне зялёнай мадэлі вытворчасці і ладу жыцця і засяродзіць намаганні на вырашэнні вострых экалагічных праблем, адзначыў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040