Лі Кэцян: праграмай страхавання ад сур'ёзных захворванняў будуць ахоплены больш за 20 млн кітайцаў
  2018-03-20 17:02:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З павелічэннем ўрадавых субсідый у гэтым годзе больш за 20 млн кітайцаў будуць ахоплены праграмай страхавання ад сур'ёзных захворванняў, паведаміў у аўторак прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля заканчэння 1-й сесіі УСНП 13-га склікання, прэм'ер адзначыў, што больш за 30 млн кітайцаў усё яшчэ жывуць за рысай беднасці і сутыкаюцца з рызыкай зноў апынуцца ў беднасці з-за сур'ёзных захворванняў.

Ён паабяцаў, што ўрадавыя субсідыі на патрэбы базавага медыцынскага страхавання вырастуць, і што палова гэтага павелічэння прыйдзецца на праграму страхавання ад сур'ёзных захворванняў.

Гэтая праграма таксама будзе пакрываць больш відаў сур'ёзных хвароб, праінфармаваў Лі Кэцян.

Закрануўшы тэму агульнага зніжэння імпартных пошлін, ён паведаміў аб магчымым увядзенні нулявой пошліны на ўвоз самых неабходных супрацьракавых прэпаратаў.

Прэм'ер таксама паабяцаў, што ўрад зробіць якасныя медыцынскія рэсурсы больш даступнымі на ўзроўні мясцовых супольнасцяў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040