Любыя дзеянні і хітрыкі, якія ставяць мэтай раскалоць Кітай, будуць праваленыя, заявіў у аўторак старшыня КНР Сі Цзіньпін.
На заключным пасяджэнні першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання Сі Цзіньпін сказаў, што абарона суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама ажыццяўленне поўнага ўз'яднання краіны з'яўляюцца агульнымі імкненнямі кітайскага народа.
Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайскі народ мае рашучасць, упэўненасць і здольнасць супрацьстаяць любым спробам раскалоць краіну. Народ Кітая аб'ядноўвае агульная вера ў тое, што аддзяленне і найменшай часткі ад тэрыторыі краіны недапушчальна і немагчыма, дадаў Сі Цзіньпін. - Р -