Сі Цзіньпін: развіццё Кітая не ўяўляе пагрозы для іншых дзяржаў
  2018-03-20 17:53:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у аўторак на заключным пасяджэнні 1-й сесіі УСНП 13-га склікання заявіў, што развіццё Кітая не ўяўляе пагрозы для іншых дзяржаў. Кітай ніколі не будзе прэтэндаваць на становішча гегемона, ніколі не будзе праводзіць палітыку экспансіі. Толькі тыя, хто прывык пагражаць іншым, лічаць усіх пагрозай, адзначыў Сі Цзіньпін. Ніхто не павінен няслушна тлумачыць і тым больш скажаць шчырае жаданне і практычныя дзеянні кітайскага народа па ўнясенні ўкладу ў мір і развіццё чалавецтва, падкрэсліў ён.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай будзе нязменна ісці па шляху мірнага развіцця, рэалізоўваць стратэгію адкрытасці, арыентаваную на ўзаемную выгаду і сумесны выйгрыш. Кітай працягне актыўна абараняць роўнасць і справядлівасць у міжнародных адносінах, выступаць за вырашэнне ўсіх пытанняў праз кансультацыі паміж народамі розных краін. Кітай не будзе навязваць сваю волю іншым, канстатаваў ён.

Кітай гатовы даць свету больш кітайскай мудрасці, кітайскіх варыянтаў і кітайскай сілы і садзейнічаць стварэнню чыстага і цудоўнага свету, дзе пануе трывалы мір, усеагульная бяспека, сумесны росквіт, адкрытасць і інклюзіўнасць, адзначыў кітайскі лідар. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040