Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі быў затрыманы паліцыяй па справе аб фінансаванні перадвыбарчай кампаніі
  2018-03-21 09:32:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі быў затрыманы паліцыяй у сувязі са справай аб атрыманні ахвяравання на палітычную дзейнасць ад былога лівійскага кіраўніка Муамара Кадафі.

Французскія СМІ ў аўторак паведамілі, што Н. Сарказі выклікалі ў антыкарупцыйны і фінансава-падатковы орган у Нантэр. Хоць СМІ не раз пісалі пра тое, што Н. Сарказі звязаны з незаконным палітычным фінансаваннем з Лівіі, аднак гэта першы раз, калі яго выклікалі для допыту ў рамках расследавання справы.

У 2012 годзе пасля таго, як Н. Сарказі не быў пераабраны на пасаду прэзідэнта краіны, французскія СМІ апублікавалі сакрэтны дакумент лівійскіх спецслужбаў, у якім адзначаецца, што Н. Сарказі атрымаў велізарныя сродкі з Лівіі на перадвыбарчую кампанію на выбарах 2007 года. У сувязі з гэтым пракуратура Францыі падазрае, што былы лівійскі лідар Муамар Кадафі і яго сын Сейф аль-Іслам Кадафі аказалі Н. Сарказі фінансавую дапамогу ў барацьбе за пасаду прэзідэнта.

У сакавіку 2011 года ў інтэрв'ю еўрапейскаму тэлеканалу Сейф аль-Іслам Кадафі заявіў, што Лівія прадаставіла Н. Сарказі сродкі на яго перадвыбарчую кампанію.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040