Кіраўнікі шэрагу дзяржаў накіравалі Сі Цзіньпіну тэлеграмы, горача павіншаваўшы яго з выбраннем на пасаду старшыні КНР.
Прэзідэнт Шры-Ланкі Майтрыпала Сірысена выказаў упэўненасць, што пад мудрым кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна бакі працягнуць прыкладаць намаганні да развіцця двухбаковых адносін.
Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі падкрэсліў, што захаванне здаровага і стабільнага развіцця двухбаковых сувязяў надзвычай важнае для міру і развіцця. Ён выказаў гатоўнасць сумесна з Сі Цзіньпінам вывесці двухбаковыя адносіны на новую вышыню на аснове дамоўленасцей, дасягнутых на леташняй сустрэчы ў Сямэне.
Прэм'ер-міністр Тайланда Прают Чан-Ача выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна Кітаю ўдасца пабудаваць моцную, мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву.
Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамапоса ў сваім пасланні выказаў перакананасць у тым, што пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна Кітай стане краінай, якая адыгрывае пазітыўную ролю на міжнароднай арэне, а двухбаковае супрацоўніцтва атрымае далейшае пашырэнне і паглыбленне.
Прэзідэнт Эфіопіі Мулату Тэшоме выказаў Сі Цзіньпіну шчырыя віншаванні з нагоды выбрання старшынёй КНР. М. Тэшоме ўпэўнены, што Кітай атрымае вялікі поспех у эканамічным і навуковым развіцці, а таксама ўнясе большы ўклад у міру і развіццё на планеце.
Кароль Бельгіі Філіп у віншавальнай тэлеграме выказаў упэўненасць, што палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Бельгіяй і Кітаем атрымаюць далейшае развіццё на аснове ўзаемадаверу і сяброўства.
Прэзідэнт Вануату Таліс Абэд Мозас адзначыў, што абранне Сі Цзіньпіна старшынёй КНР дае надзею на стабільнасць і росквіт Вануату і ўсяго свету. - Р -