Дзяржсавет КНР размеркаваў адказнасць за выкананне задач у рамках даклада аб рабоце ўрада
  2018-03-22 08:48:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад КНР размеркаваў адказнасць паміж міністэрствамі і структурамі Дзяржсавета КНР за рэалізацыю задач, пазначаных у дакладзе аб рабоце ўрада. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве, апублікаванай па выніках праведзенага сёння пасяджэння Дзяржсавета пад старшынствам прэм'ера Лі Кэцяна.

У дакуменце ўказваецца, што ўрадавыя органы павінны прымаць планы па рэалізацыі даручаных ім задач і прымаць меры, якія адказваюць чаканням народа. Урад КНР забяспечыць дасягненне вызначаных на бягучы год паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, каб новы тэрмін работы ўрада пачаўся належным чынам.

Урадавыя органы на ўсіх узроўнях павінны забяспечваць больш скаардынаваную і эфектыўную палітыку, а таксама прадпрымаць намаганні па спрашчэнні працэдур выдачы адміністрацыйных дазволаў і скарачэнні падаткаў і збораў.

Кітай павінен выконваць даныя народу абяцанні і рабіць упор на ўмовы жыцця людзей, у тым ліку занятасць, адукацыю, медыцынскія паслугі і догляд пажылых людзей. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040