Пачалася рэгіянальная паказальная эксплуатацыя першага кітайскага рэактыўнага пасажырскага самалёта ARJ21-700
  2018-03-22 10:29:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першы распрацаваны і выраблены ў Кітаі рэактыўны пасажырскі самалёт ARJ21-700 упершыню паспяхова выканаў рэйс Хух-Хато – Улан-Хато – Хух-Хато. Тым самым быў пакладзены пачатак рэгіянальнай паказальнай эксплуатацыі авіялайнера на тэрыторыі АР Унутраная Манголія. Пра гэта стала вядома сёння ў Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

Паказальная эксплуатацыя ARJ21-700 будзе працягвацца 10 дзён і завершыцца 30 сакавіка. Асноўная мэта гэтага мерапрыемства – прадэманстраваць прыдатнасць эксплуатацыі самалёта ва ўмовах цэнтральных і заходніх раёнаў Кітая, заслухаць рэкамендацыі ўсіх зацікаўленых бакоў для пастаяннага ўдасканалення магчымасцей абслугоўвання і стварыць умовы для развіцця і маркетызацыі ARJ21-700 у цэнтральным і заходнім Кітаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040