МЗС КНР: ініцыятыва "Пояс і шлях" прынесла глабальным прадпрыемствам вялікія магчымасці
  2018-03-22 14:52:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ініцыятыва "Пояс і шлях", якая прынесла глабальным прадпрыемствам велізарныя спрыяльныя магчымасці, карыстаецца шырокай папулярнасцю, заявіла ў сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Такім чынам чыноўнік кітайскага МЗС на чарговай прэс-канферэнцыі пракаментавала апублікаваныя амерыканскім кабельным і спадарожнікавым тэлеканалам CNBC вынікі аналізу, згодна з якімі вышэйшае кіраўніцтва шэрагу трансгранічных кампаній станоўча ацаніла ініцыятыву "Пояс і шлях", лічачы, што яна дала ім рэдкі камерцыйны шанс, якім неабходна актыўна скарыстацца.

Кітай прыняў да ўвагі адпаведную інфармацыю, адзначыла Хуа Чуньін. Паводле яе слоў, за мінулыя пяць гадоў па меры бесперапыннага развіцця супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху" ўсё больш краін, міжнародных арганізацый і прадпрыемстваў прагаласавалі за "вотум даверу" і "вотум падтрымкі" гэтай ініцыятывы.

Кітай гатовы сумесна з рознымі бакамі ў далейшым прытрымлівацца прынцыпаў "сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага карыстання" і скрупулёзна разгортваць ініцыятыву "Пояс і шлях", ствараючы тым самым больш спрыяльных магчымасцей для развіцця розных краін і росту глабальнай эканомікі, канстатавала прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040