Лі Кэцян і Д. Трудо віталі адкрыццё Года турызму Кітая і Канады
  2018-03-23 10:46:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Год турызму Кітая і Канады стартаваў у сераду ў Таронта. Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо выступілі з прывітаннямі.

Лі Кэцян назваў супрацоўніцтва ў галіне турызму важнай сферай узаемадзеяння, а таксама акном адкрытасці адзін аднаму і злучаючым звяном для ўзаемнай дружбы. Паводле яго слоў, у 2017 годзе двухбаковы турыстычны паток дасягнуў 1,5 млн чалавек, усталяваўшы максімальны ўзровень у гісторыі. Ён лічыць, што Год турызму Кітая і Канады створыць новыя магчымасці для пашырэння двухбаковага абмену турыстамі, узмацнення гуманітарных сувязяў і паглыблення практычнага супрацоўніцтва. Ён спадзяецца, што дзве краіны прыкладуць агульныя намаганні для садзейнічання распаўсюджанню дружбы паміж народамі пасрэдніцтвам турызму.

"У апошнія гады кітайска-канадскія адносіны стратэгічнага партнёрства паглыбляюцца, вынікі практычнага супрацоўніцтва прыносяць карысць двум народам. Мы гатовы ўзмацніць кантакты з Канадай на высокім і іншых узроўнях, пашырыць рэальнае супрацоўніцтва ў гандлі, эканоміцы, адукацыі, культуры, а таксама мясцовае ўзаемадзеянне, актывізаваць узгадненне і ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне і сумесна стварыць новае "залатое дзесяцігоддзе" кітайска-канадскіх адносін ", – адзначыў Лі Кэцян. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040