Д.Трамп падпісаў мемарандум аб увядзенні пошлін на кітайскія тавары
  2018-03-23 11:00:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сёння падпісаў мемарандум, які прадугледжвае павелічэнне мытных пошлін на ўвозімыя з Кітая тавары і абмежаванне кітайскіх кампаній у інвестыцыйнай дзейнасці ў ЗША і набыцці амерыканскіх кампаній.

Д.Трамп перад падпісаннем у Белым доме заявіў прэсе, што пошліны закрануць імпарт кітайскіх тавараў на суму 60 млрд долараў.

Міністэрства камерцыі Кітая раней заявіла, што Кітай не мае намеру забывацца на нанясенне шкоды законным інтарэсам і абавязкова прыме неабходныя меры для рашучай абароны ўласных законных інтарэсаў.

Згодна з падпісаным мемарандумам, офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША на працягу 15 дзён зацвердзіць канкрэтны план увядзення пошлін на кітайскія тавары і падасць іск у Сусветную гандлёвую арганізацыю. Апроч таго, Мінфінан ЗША на працягу 60 дзён падрыхтуе законапраект, які абмяжоўвае інвестыцыі кітайскіх кампаній і куплю імі амерыканскіх кампаній. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040