Адбылася перадача Кітаю 9999-га самалёта Boeing-737
  2018-03-26 08:59:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканская карпарацыя Boeing перадала кітайскім кампаніям Bank of Communications і Okay Airways 9999-ы самалёт серыі Boeing-737. 24 сакавіка ён вылецеў у Кітай з аэрапорта «Боінг-Філд» у Сіэтле штата Вашынгтон.

Афіцыйная перадача самалёта мадэлі 737-800 з рэгістрацыйным нумарам У-1228 кампаніі Okay Airways адбылася 23 сакавіка, а 27 сакавіка самалёт прыбудзе ў міжнародны аэрапорт «Біньхай» у Цяньцзіне. У выніку наяўны парк самалётаў Boeing у гэтай кампаніі вырасце да 27 адзінак.

Афіцыйная эксплуатацыя самалёта пачнецца ў канцы сакавіка, першым рэйсам для яго стануць пералёты паміж гарадамі Цяньцзінь і Чанша. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040