Звыш 3 тыс. паўстанцаў і членаў іх сем'яў пакінулі Усходнюю Гуту
  2018-03-26 16:46:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3708 паўстанцаў і члены іх сем'яў эвакуіраваны ў нядзелю з прыгарада сірыйскай сталіцы Дамаска – Усходняй Гуты, у рамках вываду другой групы людзей са змешчаных пад кантролем групіроўкі "Файлак ар-Рахман" раёнаў. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне.

На 52 аўтобусах паўстанцы і члены іх сем'яў былі дастаўлены з населенага пункта Арбіл ва Усходняй Гуце на тэрыторыю, якую кантралююць паўстанцы, на паўночным захадзе Сірыі. Гэта адбылося на наступны дзень пасля таго, як 981 баявік і члены іх сем'яў былі эвакуіраваны на тэрыторыю ў правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі.

Вывад баевікоў з населенага пункта Арбіл – частка дасягнутай дамоўленасці паміж паўстанцамі і сірыйскай арміяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040