Лі Кэцян сустрэўся з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША
  2018-03-28 09:08:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян учора ў другой палове дня ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Чжуннаньхай" сустрэўся з дэлегацыяй кангрэсменаў ЗША, якая наведала Кітай.

Лі Кэцян адзначыў, што пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і ЗША сувязі дзвюх краін пераадольвалі цяжкасці і ў цэлым паступальна развіваліся. Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней шмат разоў сустракаліся і кантактавалі, дасягнулі важнага кансенсусу па адносінах і супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. Ён выказаў спадзяванне, што Кангрэс ЗША будзе адыгрываць пазітыўную і канструктыўную ролю ў сумесным адстойванні палітычнага і сацыяльнага падмурка кітайска-амерыканскіх адносін.

Лі Кэцян падкрэсліў, што эканомікі Кітая і ЗША характарызуюцца моцнай узаемадапаўняльнасцю, маштабы супрацоўніцтва бесперапынна пашыраюцца, пры гэтым цяжка пазбегнуць некаторых трэнняў і разыходжанняў. Некаторыя гандлёва-эканамічныя пытанні існуюць здаўна, яны не могуць быць хутка і лёгка ўрэгуляваны, неабходны нейкі працэс. Вядзенне "гандлёвай вайны" не здольна вырашыць праблемы, а таксама парушае базавыя прынцыпы гандлю. Кітайскі бок будзе прыкладаць намаганні па ўрэгуляванні пытанняў за кошт дыялогу і кансультацый і адначасова з гэтым цалкам падрыхтаваўся да процідзеяння. Прэм'ер Дзяржсавета КНР выказаў спадзяванне, што амерыканскі бок, кіруючыся прагматычным і рацыянальным настроем, пойдзе насустрач кітайскаму боку.

Амерыканскія сенатары адзначылі, што адносіны ЗША і Кітая з'яўляюцца аднымі з самых важных двухбаковых адносін у свеце, у дзвюх краін няма прычын для канфлікту. Кангрэс ЗША мае намер садзейнічаць урэгуляванню гандлёва-эканамічных трэнняў дзвюх краін узаемавыгадным і выігрышным чынам.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040