Сі Цзіньпін і Кім Чэн Ын правялі перамовы /2/
  2018-03-28 15:08:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб унутраным становішчы ў кожнай з краін. Сі Цзіньпін заявіў, што 19-ы з'езд КПК зацвердзіў грандыёзны план усебаковай пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы: да 2020 г. усебакова пабудаваць сярэднезаможнае грамадства, да 2035 г. у асноўным ажыццявіць сацыялістычную мадэрнізацыю і да сярэдзіны бягучага стагоддзя пабудаваць мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву, якая стане багатай і магутнай, дэмакратычнай і цывілізаванай, гарманічнай і выдатнай. КПК узначаліць шматнацыянальны народ краіны ў імклівым руху наперад і ў самазабыўнай працы па ажыццяўленні кітайскай мары аб вялікім адраджэнні кітайскай нацыі.

"Мы адзначылі, што ў апошнія гады таварыш старшыня ўзначальваў ППК і народ КНДР у справе прыняцця шэрагу актыўных мер па развіцці эканомікі і паляпшэнні народнага дабрабыту, што прынесла вялікую колькасць вынікаў", -- заявіў Сі Цзіньпін. "Мы спадзяёмся на палітычную стабільнасць, эканамічнае развіццё і шчасце народа ў КНДР, а таксама падтрымліваем ППК, якую ўзначальвае старшыня, у кіраўніцтве народам КНДР у працэсе бесперапыннага руху па шляху сацыялізму. Акрамя таго, мы падтрымліваем усе актыўныя намаганні таварышаў з КНДР па развіцці эканомікі і паляпшэнні якасці жыцця народа ", -- дадаў Сі Цзіньпін.

У сваю чаргу, Кім Чэн Ын адзначыў, што з часу 18-га з'езду партыі ЦК КПК, ядром якога з'яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, з каласальнай палітычнай мужнасцю і высокім пачуццём адказнасці, старшыня высунуў новыя ідэі і новыя канцэпцыі, ператварыў іх у жыццё, а таксама вырашыў шматлікія праблемы, якія на працягу доўгага часу не мелі рашэння, скончыў вялікую колькасць важных спраў, якія стаялі на парадку дня, але раней не завершаных. Усё гэта з'яўляецца поўным доказам таго, што шлях, абраны КПК, з'яўляецца правільным і адказвае рэаліям краіны. У прыватнасці, таварыш генеральны сакратар запатрабаваў ад партыі, каб яна ажыццяўляла эфектыўны самакантроль, значна ўмацоўвала партыйнае будаўніцтва і ўзмацняла ўсебаковае партыйнае кіраўніцтва. У цяперашні час ППК таксама актывізуе намаганні па барацьбе супраць бюракратыі і карупцыі, дадаў Кім Чэн Ын. Ён шчыра пажадаў Кітаю бесперапынна дасягаць новых грандыёзных поспехаў ва ўсебаковай пабудове сярэднезаможнага грамадства і мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы.

Лідары правялі паглыблены абмен меркаваннямі па сітуацыі ў свеце і на Карэйскім паўвостраве.

Сі Цзіньпін адзначыў, што з пачатку гэтага года ў сітуацыі на Карэйскім паўвостраве адбыліся пазітыўныя змены. Ён высока ацаніў важныя намаганні, якія прыклала да гэтага КНДР. У пытанні Карэйскага паўвострава Кітай прытрымліваецца мэты ажыццяўлення дэнуклеарызацыі паўвострава, забеспячэння міру і стабільнасці на паўвостраве, вырашэння пытанняў шляхам дыялогу і кансультацый. Мы заклікаем усе бакі падтрымаць паляпшэнне адносін паміж Поўначчу і Поўднем паўвострава, разам прыкласці рэальныя намаганні да прымірэння і стымулявання правядзення перамоў. Кітайскі бок гатовы працягнуць адыгрываць канструктыўную ролю ў пытанні Карэйскага паўвострава, прыкладаць агульныя з усімі бакамі, уключаючы КНДР, намаганні, разам з усімі садзейнічаць змякчэнню сітуацыі на паўвостраве.

Кім Чэн Ын заявіў, што сітуацыя на Карэйскім паўвостраве пачала развівацца ў лепшы бок. КНДР узяла на сябе ініцыятыву і прыняла меры для змякчэння напружанасці, вылучыла прапановы па правядзенні мірнага дыялогу. Вынікаючы запаветам старшыні Кім Ір Сена і генеральнага сакратара Кім Чэн Іра, мы імкнемся да ажыццяўлення дэнуклеарызацыі паўвострава, гэта наша нязменная пазіцыя. Мы поўныя рашучасці ператварыць адносіны паміж Поўначчу і Поўднем у адносіны прымірэння і супрацоўніцтва, правесці сустрэчу кіраўнікоў Поўначы і Поўдня, гатовы весці дыялог з амерыканскім бокам і правесці двухбаковую сустрэчу на вышэйшым узроўні. "Калі Паўднёвая Карэя і ЗША добразычліва адрэагуюць на нашы намаганні, створаць атмасферу міру і стабільнасці, будуць рабіць паступальныя і сінхронныя крокі для дасягнення міру, тады пытанне дэнуклеарызацыі паўвострава можа быць вырашана", -- падкрэсліў Кім Чэн Ын.

Пасля перамоў Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань зладзілі прывітальны банкет у гонар Кім Чэн Ына і яго жонкі Лі Соль Чжу. Падчас гутаркі Сі Цзіньпін выступіў з прамовай, у якой адзначыў, што неафіцыйны візіт у Кітай таварыша Кім Чэн Ына і спадарыні Лі Соль Чжу ў гэты цудоўны перыяд, калі з прыходам вясны ўсе ажывае, мае надзвычай важнае значэнне для паглыблення камунікацыі, узмацнення каардынацыі і прасоўвання супрацоўніцтва паміж двума бакамі, гэта дазволіць вывесці адносіны паміж дзвюма партыямі і краінамі ў новы гістарычны перыяд на новую прыступку і ўнесці важны ўклад у садзейнічанне міру, стабільнасці і развіццю ў рэгіёне. Я толькі што правёў адкрытыя перамовы са старшынёй Кім Чэн Ынам. Мы сышліся ў меркаванні, што працяг і развіццё традыцыйнай дружбы паміж Кітаем і КНДР адпавядае агульным інтарэсам двух бакоў, гэта агульны стратэгічны выбар двух бакоў. Як бы ні мянялася сітуацыя ў свеце і рэгіёне, мы працягнем моцна трымаць тэндэнцыю глабальнага развіцця і агульнае становішча ў адносінах паміж Кітаем і КНДР, узмоцнім кантакты на высокім узроўні, паглыбім стратэгічную камунікацыю, пашырым абмены і супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін і народаў усіх краін свету.

Выступаючы з прамовай на абедзе, Кім Чэн Ын адзначыў, што ў сувязі з беспрэцэдэнтнымі зменамі ў сітуацыі на Карэйскім паўвостраве ён здзейсніў своечасовы візіт у Кітай, зыходзячы з жадання садзейнічаць міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве, а таксама працягваць і развіваць дружбу паміж КНДР і Кітаем. Па словах Кім Чэн Ына, той факт, што ён выбраў Кітай у якасці пункта прызначэння свайго першага замежнага візіту, сведчыць аб яго жаданні працягнуць традыцыю дружбы паміж КНДР і Кітаем і аб тым, наколькі ён даражыць сяброўствам паміж дзвюма краінамі. "У мяне адбыліся паспяховыя перамовы з генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам па развіцці адносін паміж дзвюма партыямі і краінамі, па нашай унутранай сітуацыі, па пытаннях падтрымання міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і па іншых пытаннях", -- паведаміў Кім Чэн Ын. "Упэўнены, што мая першая сустрэча з генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам, якая адбылася гэтай вясной, поўнай радасцей і спадзяванняў, прынясе бліскучыя поспехі ў развіцці дружбы паміж КНДР і Кітаем і будзе спрыяць міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве", -- канстатаваў Кім Чэн Ын.

Кім Чэн Ын таксама наведаў выставу інавацыйных дасягненняў Акадэміі навук Кітая пасля правядзення 18-га з'езда КПК. Ганаровы госць захапіўся поспехамі Кітая ў сферы навукі, тэхналогій і інавацыйнай дзейнасці і пакінуў памятны запіс. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040