МЗС КНР: Кітай гатовы прыняць люстраныя меры роўнага маштабу і сілы ў дачыненні да амерыканскай прадукцыі
  2018-04-04 14:27:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рашуча асуджае і катэгарычна выступае супраць плана амерыканскага боку, які не мае пад сабой ніякіх фактычных падстаў. Пра гэта заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан. Ён адзначыў, што 3 красавіка па паўночнаамерыканскім усходнім часе офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША апублікаваў спіс кітайскіх тавараў, на якія прапануецца ўвесці пошліны. Афіцыйны прадстаўнік Мінкамерцыі КНР выказаў пазіцыю кітайскага боку.

"Варта яшчэ раз падкрэсліць, што нягледзячы на пераканаўчыя прадстаўленні кітайскага боку, Злучаныя Штаты без якіх-небудзь фактычных падстаў заявілі аб плане ўвядзення пошлін у дачыненні да кітайскіх тавараў, што з'яўляецца тыповым дзеяннем пратэкцыянізму", – адзначыў Лу Кан. Ён заявіў, што дзеянні амерыканскага боку сур'ёзна парушылі асноўныя прынцыпы і дух Сусветнай гандлёвай арганізацыі, Кітай у сувязі з гэтымі памылковымі дзеяннямі ЗША мае намер у бліжэйшы час звярнуцца да механізму ўрэгулявання спрэчак у СГА.

Разам з гэтым, Кітай гатовы ў адпаведнасці з законам аб знешнім гандлі прыняць люстраныя меры роўнага маштабу і сілы ў дачыненні да амерыканскай прадукцыі. Інфармацыя пра контрмеры будзе апублікавана ў бліжэйшыя дні, паведаміў чыноўнік. "У нас ёсць упэўненасць і здольнасць адрэагаваць на любыя гандлёвыя пратэкцыянісцкія меры ЗША", – падкрэсліў ён. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040