А. Лукашэнка сустрэўся з міністрам абароны Кітая Вэй Фэнхэ
  2018-04-08 08:50:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы незалежнасці (рэзідэнцыя прэзідэнта) сустрэўся з членам Дзяржсавета КНР, міністрам абароны КНР Вэй Фэнхэ, які знаходзіцца ў Беларусі з візітам.

Беларусь, сказаў А.Лукашэнка, заўсёды будзе самым верным партнёрам і сябрам Кітая. Паводле яго слоў, Беларусь рашуча падтрымлівае ініцыятыву "Пояс і шлях", вылучаную старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, і гатова разам з Кітаем паглыбляць адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і забяспечваць бяспеку і стабільнасць у рэгіёне.

Вэй Фэнхэ, са свайго боку, перадаў А. Лукашэнку шчырае прывітанне ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна і праінфармаваў аб паспяховым правядзенні сесій УСНП і УК НПКСК. Кітай і Беларусь, сказаў ён, з'яўляюцца добрымі сябрамі і братамі, якія шчыра дапамагаюць адзін аднаму. "Пры дбайным клопаце з боку старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі бесперапынна паглыбляюцца міждзяржаўныя адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, якія характарызуюцца ўзаемным даверам і узаемным выйгрышам", - адзначыў Вэй Фэнхэ. Паводле яго слоў, Кітай гатовы разам з Беларуссю увасабляць у жыццё важныя дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, з тым, каб узняць супрацоўніцтва паміж войскамі дзвюх краін на больш высокі ўзровень.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040