Пратэкцыянізм не зможа надаць імпульс эканамічнаму росту – з даклада Бааоскага азіяцкага форуму
  2018-04-09 10:55:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гандлёвы пратэкцыянізм не зможа надаць працяглы імпульс эканамічнаму росту, а наадварот, абмяжуе ўстойлівасць эканамічнага развіцця. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у нядзелю дакладзе Бааоскага азіяцкага форуму.

Арыентаваныя на экспарт эканомікі Азіі не павінны патрапіць у пастку пратэкцыянізму, а павінны адаптавацца да новых зменаў навакольнага асяроддзя і прыняць папераджальныя меры для пошуку новых кропак росту, заснаваных на інавацыі, адзначаецца ў штогадовым дакладзе БАФ аб канкурэнтаздольнасці Азіі.

У дакладзе даецца ацэнка ўсебаковай канкурэнтаздольнасці 37 азіяцкіх эканамічных суб'ектаў. Згодна з дакладам, эканоміка Азіі застаецца важным рухавіком глабальнага эканамічнага росту і становіцца больш устойлівай да гандлёвага пратэкцыянізму. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040