У горадзе Санья адкрыўся Саміт лідараў азіяцкіх СМІ
  2018-04-09 16:00:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

9 красавіка ў рамках Бааоскага Азіяцкага Форуму (БАФ) 2018 года ў г. Санья (астраўная прав. Хайнань, Паўднёвы Кітай) адкрыўся Саміт лідараў азіяцкіх СМІ. Тэма Саміту: «Узаемасувязь і інавацыйнае развіццё ў новую эпоху супрацоўніцтва азіяцкіх СМІ». На цырымоніі адкрыцця саміту член палітбюро ЦК КПК загадчык аддзела прапаганды ЦК КПК Хуан Куньмін выступіў з праграмнай прамовай на тэму «Неабходна развіваць і ўмацоўваць дух адкрытасці і інавацый, сумесна садзейнічаць росквіту Азіі».

Хуан Куньмін адзначыў, што на фоне каласальных перамен унутры краіны і ў знешнім свеце, старшыня КНР Сі Цзіньпін вылучыў прапанову аб стварэнні «суполкі чалавецтва з агульным лёсам», а таксама іншыя важныя ініцыятывы і ідэі, прадаставіў кітайскія ідэі і планы развіцця для міру ва ўсім свеце і для росквіту Азіі ў прыватнасці.

Хуан Куньмін падкрэсліў, што адкрытая і інавацыйная Азія, а таксама квітнеючы свет дае шанец і шырокія магчымасці для сумесных намаганняў і дзеянняў СМІ розных краін. Азіяцкія СМІ павінны распаўсюджваць пазітыўныя ідэі нашай эпохі, дух інавацый, кансалідаваць і выбудоўваць агульнае разуменне супрацоўніцтва, прасоўваць цывілізаваны дыялог, пашыраць і даносіць голас Азіі да іншых краін і іх народаў, распавядаць пра важныя поспехі і дасягненні ва ўзаемадзеянні і супрацоўніцтве, каб адыгрываць вядучую ролю і прасоўваць ідэю стварэння цудоўнага свету і выдатнай Азіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040